Кожны з нас «Я вяртаюся на Радзіму»: як склаўся лёс самых таленавітых беларускіх школьнікаў


Тройчы за ўсю гісторыю беларускія школьнікі здабывалі абсалютныя першыя месцы на міжнародных Алімпіядах. Гутарка пра хімію, фізіку і матэматыку. Стаць найлепшым у такіх спаборніцтвах, напэўна, куды больш складана, чым заваяваць золата на спартовай Алімпіядзе. Сярод канкурэнтаў – дзясяткі мільёнаў старшакласнікаў з усёй Зямлі.

У новым выданні ток-шоу «Кожны з нас» апавядаецца пра далейшыя лёсы беларусаў-пераможцаў.

«Дарэчы, я вяртаюся ў Беларусь», – агаломшвае журналістаў падчас інтэрв’ю Аляксей Путаў, пераможца міжнароднай хімічнай Алімпіяды-2003.

Што рухае маладым навукоўцам і чаму далёка не ўсе таленавітыя Беларусы мараць пра сіліконавую даліну?

Усё больш чуваць пра так званую IT-рэвалюцыю непасрэдна ў Беларусі. Кажуць, што траціна анімацыйных прадуктаў для Галівуду сёння робіцца ў Менску. Што гэта – прапагандысцкія хітрасці ці наша краіна сапраўды выходзіць на новы ўзровень?

На ўсе гэтыя пытанні вы зможаце даць кампетэнтны адказ пасля прагляду гэтага выдання ток-шоу «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары