ПраСвет Вызваліць Беларусь ад расейскай хлусні


Расея дэстабілізуе Еўропу, уплываючы на думкі яе жыхароў. Гэты інфармацыйны ўплыў закранае кожнага з нас.

Што ў заходняй Еўропе і ва Украіне робяць, каб абараніцца ад інфармацыйнай агрэсіі Крамля, чаму ствараюць еўрапейскую армію і што можам зрабіць мы, беларусы, каб вызваліцца ад маскоўскіх міфаў? А таксама пра тое, якія інтарэсы ў нашай краіне мае Швецыя і як нас бачаць звычайныя ўкраінцы? Пра гэта ў «Прасвеце» з Алінаю Коўшык.

Алесь Лагвінец: «Швецыя рэгулярна ўздымае тэму правоў чалавека ў Беларусі»

Беларусь аднавіла адносіны са Швецыяй. Чаму ўлады Рэспублікі Беларусь зрабілі гэта?
Каментуе Алесь Лагвінец, палітолаг, кіраўнік руху «Дзея».

Кібервайна: як Расея дэстабілізуе Еўропу

Інфармацыйная вайна Расеі супраць Еўразвязу набірае абароты. Пра ўплыў Крамля на каталонскі рэферэндум афіцыйна заяўляе Мадрыд, а брытанская прэм’ер ідзе ў адкрытую канфрантацыю з Масквою. Абʼяднаная Еўропа мае ўсё большую свядомасць уплыву расейскай прапаганды ды прызывае да змагання з маскоўскімі «тролямі» сваіх кібержаўнераў. Вольга Жарнасек.

Украінскі эксперт: «Калі распяты хлопчык зʼявіцца ў Беларусі – беларусы перастануць верыць расейскім медыям»

З нашых суседзяў найбольшы досвед у абароне ад расейскіх уплываў мае Украіна, якая мусіла навучыцца адбіваць не толькі рэальныя атакі, але і бараніць сваю інфармацыйную прастору. Хто стварае міфы крамлёўскае прапаганды, як гэтая махіна працуе? Чаму людзі шукаюць прадукты расейскай прапаганды? Пра ўкраінскія высновы для Беларусі інтэрвʼю з Раманам Шутавым, праграмным дырэктарам грамадскага абʼяднання «Дэтэктар медыя». Гэты цэнтр нядаўна правёў даследаванне на тэму таго, што людзі шукаюць у медыях.

Тролі свае ці чужыя: Хто ўладарыць мазгамі беларусаў?

Абʼяднаная Еўропа пакуль толькі разважае пра тое, як змагацца з расейскімі інтэрнэт-тролямі і дэзынфармацыяй. Украіна – ужо некалькі гадоў вядзе гэтую барацьбу. Але пра сваю інфармацыйную бяспеку варта задумацца і Беларусі. Гэтак, Менск затрымаў шэраг працаўнікоў адыёзнага расейскага парталу «Рэгнум», асцярожна выказваў занепакоенасць панаваннем расейскага кантэнту ў медыяпрасторы. Але інфармацыйная палітыка афіцыйнага Менску, мякка кажучы, пакідае жадаць лепшага. Падрабязней, Усевалад Шлыкаў.

Ці Макрон зачыніць дзверы перад беларускімі гастарбайтэрамі?

Новая ініцыятыва прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, скіраваная супраць сацыяльнага дэмпінгу, можа абмежаваць магчымасць беларусаў знайсці працу ў Польшчы ці далей, на захадзе Еўропы. Як гэта магчыма і што такое сацыяльны дэмпінг? Інтэрвʼю Алеся Сіліча з эканамісткаю Надзеяй Лаўрэнцьевай з Цэнтру даследаванняў еўрапейскай палітыкі ў Бруселі.

Еўропа стварае ўласнае войска. Пакуль толькі на паперы.

Еўропа будуе новае войска. Пакуль не фізічна, а толькі структурна. Хроснымі бацькамі амбітнага праекту сталіся ў роўнай ступені Уладзімір Пуцін і Доналд Трамп. У шанцах ініцыятывы стацца новаю сілай «Старога кантыненту» разбіраўся Ігар Кулей.

Каментары