Высякаюць лес, які Якуб Колас апісаў у трылогіі «На ростанях». Вяскоўцы б'юць трывогу!


Якуб Колас прыехаў у вёску Люсіна Ганцавіцкага раёну ў 1902 годзе, каб выкладаць у школе. І сама яна, і лес побач трапілі ў класіку беларускай літаратуры. Цяпер гжты лес высякае лясгас.

Маўляў, саспела пара пазбавіцца ад старых і хворых дрэваў. Абураныя жыхары маюць бараніць сваё прыроднае багацце. Лес для вяскоўцаў – не проста прыгожае наваколле. Цяпер гэта спосаб хоць неяк стачыць канцы. У сезон яны збіраюць ягады ды грыбы, каб здаць іх у нарыхтоўчыя пункты. Гэтак і зарабляюць грошы, бо працы для ўсіх у Люсіна не стае.

Глядзіце сюжэт ад 3:14 хвіліны (відэа вышэй).

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

Апытанне: чыя інтарэсы бароняць праваахоўныя органы?

Падчас жорсткага разгону сакавіцкіх мірных акцый, скіраваных супраць Дэкрэту № 3 ды прысвечаных Дню Волі, міліцыянты ўва ўсёй краіне затрымлівалі ды збівалі людзей. Мы пацікавіліся ў мінакоў: чые інтарэсы абараняюць органы правапарадку?

З працаўніком, які патрабаваў належнага заробку, не працягнулі кантракт

На момант нашай сустрэчы да сканчэння працоўнага кантракту Паўла Стаўпінскага заставалася некалькі дзён. Чаму ягонае кіраўніцтва не працягнула з ім працоўных дачыненняў?

Наш герой лічыць, што праз ягоныя патрабаванні заплаціць за працу паводле дамовы. Спадар Павел працаваў у дзяржаўнай арганізацыі «ЖЭУ № 2» Цэнтральнага раёну Менску пяць гадоў. Спачатку – слесарам-сантэхнікам, затым – працаўніком комплекснага абслугоўвання будынкаў і забудовы. Праблемы з выплатаю заробкаў пачаліся летась, пасля рэарганізацыі. З патрабаваннямі навесці парадак спадар Стаўпінскі звяртаўся і вусна, і пісьмова да кіраўнікоў рознага роўню. У выніку ён атрымаў паведамленне, што працоўнага кантракту з ім працягваць не будуць.

Крок за крокам да гуманізму… Бадзяжную жывёлу будуць стэрылізаваць за бюджэтныя сродкі

Кошты на стэрылізацыю/кастрацыю жывёлы вагаюцца ў залежнасці ад клінікі, дзе адбываецца працэдура.

Да прыкладу, у Менску ў дзяржаўнай ветэрынарнай клініцы кастрацыя каштуе 50 рублёў, стэрылізацыя – 70. Калі гутарка вядзецца пра бадзяжных сабак і катоў, то амаль заўсёды фінансавы цяжар гэтых працэдураў кладзецца на плечы валанцёраў. Але цяпер Міністэрства жыллёва-камунальнае гаспадаркі падрыхтавала праект пастановы. Паводле дакументу, стэрылізаваць бадзяжную жывёлу будуць за бюджэтныя сродкі. І гэта дае надзею на тое, што колькасць чатырохногіх бадзяжак можна будзе скараціць гуманным чынам.

У Гомлі адстаялі філіял Веткаўскага музею

Нягледзячы на папулярнасць філіялу Веткаўскага музею стараверства і беларускіх традыцыяў, кіраўнік Гомельскае вобласці Уладзімір Дворнік агучыў намер перанесці яго ў горад Ветку за 25 кіламетраў ад Гомлю.

Штогод музей наведвае каля 10 тысяч чалавек. Экспазіцыі ў ім з фондаў Веткаўскага ды іншых музеяў, а таксама з прыватных калекцыяў мяняюцца кожныя тры месяцы. На думку адмыслоўцаў, перанесці філіял з Гомлю – значыць проста знішчыць музей. Дзякуючы розгаласу ў грамадстве, пытанне пра закрыццё музею ў Гомлі больш не актуальнае.