Вырубка дрэваў у гарадах: праблемныя кропкі наносяць значныя страты іміджу улады


Перастаць вырубаць дрэвы ў гарадах, але ад састарэлых будынкаў трэба пазбавіцца. Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з чыноўнікамі новы праект Жыллёвага кодэксу. Пры нагодзе разнёс іх ушчэнт за тое, што, маўляў, псуюць сваймі захадамі ягоны імідж перад народам.

Лукашэнка наракаў, што замест пасадкі новых паркаў горадабудаўнікі штампуюць новае жыллё. Адначасова з незадаволенасцю ўшчыльненнем гарадоў, кіраўнік Беларусі заявіў, што з аварыйным і закінутым жыллём трэба разбірацца хутка. Лукашэнка загадаў такія дамы прыбіраць і звальняць зямлю для новых забудоваў. Нават не зважаючы на факт прыватнай уласнасці. Агулам кіраўнік Беларусі заклікаў навесці ў краіне, цытата, «ідэальны парадак».

«Ёсць небяспека, што ўсё сацыяльнае напружанне можа перарасці ў палітычную плоскасць», – кажа памочнік дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай Віктар Янчурэвіч.

Цалкам размову глядзіце ў «Гарачым каментары»