Выкраданне палітыкаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOXFxMkxEcXNNTGclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Выкраданне палітыкаў, бізнесоўца, журналіста – Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага. Загадкавая смерць Карпенкі. У 1999-м сканчаўся тэрмін прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.

На падставе ж вынікаў незаконна зладжанага рэферэндуму ён працягнуў сваё кіраванне. Апазіцыя дамагалася выканання закону і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Найбольш рэальным кандыдатам на прэзідэнта ад апазіцыі лічылі Генадзя Карпенку, і ён пры загадкавых абставінах памірае. Праз месяц знікае былы міністр унутраных справаў і паплечнік Генадзя Карпенкі генерал Юры Захаранка, які шмат ведаў і быў небяспечны для Лукашэнкі. У цэнтры падзеяў быў яркі апазіцыйны палітык, старшыня ЦВК Віктар Ганчар, які ініцыяваў і правёў альтэрнатыўныя выбары прэзідэнта краіны, праз два месяцы абвесціўшы сканчэнне тэрміну легітымнага кіравання Лукашэнкі. Улады распачалі жорсткія рэпрэсіі…

Сведкі – паплечнік зніклых палітыкаў, былы працаўнік КДБ Валеры Костка ды Аляксандр Дабравольскі.