Выкладчык БДУ: Аўтарытарызм спараджае карупцыю


Яна паўсюль. Рахметала Байтасаў колькі месяцаў таму быў звольнены з БДУ за выкрыццё карупцыйных схемаў, у прыватнасці кумаўства, у галоўнай ВНУ краіны.

На думку дацэнта, кругавую карупцыйную паруку сілкуе аўтарытарная ўлада ў Беларусі. У хуткім часе ён апублікуе новае расследаванне.

З карупцыяй немагчыма перамагчы, яе можна толькі крыху змякчаць, мяркуе Рахметала Байтасаў.

«Я разлічваў, калі мой артыкул выйдзе, то яны пабаяцца мяне прыбіраць. Але прамахнуўся», – кажа госць праграмы.

Пра яго падрабязнасці – у «Размове Калінкінай».