Выйшаў з турмы? Заплаці падаткі


Летась прадпрымальніка Андрэя Рудога з вёскі Таўзгіняны на Гарадзеншчыне двойчы злавілі за стырном п’яным. Яго Br 5700 штрафу, 2 месяцамі арышту, канфіскацыяй аўта і пяццю гадамі пазбаўлення права кіраваць транспартавымі сродкамі.

Прыйшоўшы з турмы, прадпрымальнік адразу атрымаў спавешчанне пра неабходнасць выплаціць запазычанасць Фонду сацыяльнае абароны насельніцтва. Затым саспела чарга падатковае інспекцыі, а цяпер ад Андрэя патрабуюць і тэрміновае выплаты штрафу. Да таго ж аўтамабіль, якім кіруе ягоная цяпер цяжарная жонка, таксама патрапіў пад арышт. А без аўта прадпрымальніцкая дзейнасць Андрэя спыніцца.

Прадпрымальнік не адмаўляе сваёй віны ды гатовы сплочваць штраф. Мясцовыя судовыя выканаўцы падтрымалі просьбу прадпрымальніка аб прадстаўленні яму растэрмінавання ў аплачванні штрафу і зняцці арышту з аўта. Цяпер абласны суд будзе вызначаць, што рабіць з грузавым аўтамабілем Андрэя і ці даваць яму магчымасць разлічыцца з дзяржаваю паступова.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Жыхары менскіх дамоў баяцца выходзіць на гаўбцы.
  • Мінакі – пра дзяржаўных і прыватных камунальнікаў.
  • У Горадні ад знесенага дому не засталося нават рэшткаў.
  • Сірата спадзяецца атрымаць ад дзяржавы гарантаваную кватэру.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: