Людскія справы Выходзіце замуж? Калі муж не плаціць аліментаў былой жонцы, іх могуць спагнаць з вас


Часта былыя жонкі псіхалагічна ціснуць на былых мужоў, кажучы: «Не заплаціш грошы – не ўбачышся з дзецьмі!». Ці маюць жанчыны рацыю? Можа і не, але «Як яшчэ прымусіць былога мужа плаціць?», – скажа хтосьці.

Каму прызначаныя аліменты? Чые інтарэсы абараняе шлюбная дамова? Што рабіць, калі былы муж хавае свае сапраўдныя даходы? А што, калі бацькі бяруць новы шлюб? Тады пад пагрозай можа апынуцца і дабрабыт новай сямʼі.

Шукайце адказы ў адным з самых практычных у гэтым сезоне выданняў «Людскіх справаў». Гаворка з юрысткай Ліліяй Волінай і педагогам Вольгай Маёравай у студыі ідзе пра сумесны абавязак бацькоў па ўтрыманні непаўналетніх дзяцей нават пасля скасавання шлюбу.

Каментары