Выбуху на борце «EgyptAir» не было


У пошуку прычынаў

Пошукавая аперацыя дала першыя вынікі. Егіпецкія ўлады заяўляюць, што знайшлі месца падзення зніклага летака. Паводле папярэдніх звестак самалёт упаў у мора за дзвесце дзевяноста кіламетраў ад егіпецкай Александрыі. Няяснымі пакуль застаюцца прычыны катастрофы, але з вуснаў чыноўнікаў ды ў медыях усё часцей гучыць версія, што да інцыдэнту прывёў тэракт.«Францыя сутыкаецца з тэрарызмам і некалькі месяцаў таму пацярпела ад буйных тэрактаў, калі больш за дзвесце чалавек былі забітыя. Дык чаму б не магло быць так, што нейкі тэрарыст або працаўнік аэрапорту заклаў бомбу на рэйс з таймерам і падарваў самалёт у паветры праз дзве гадзіны пасля вылету?», – задаецца пытаннем намеснік рэдактара «Watan Paper» Самі Абдэль Радзі.Дакладную прычыну катастрофы эксперты змогуць назваць толькі пасля вывучэння абломкаў і расшыфроўкі чорных скрыняў.

Францыя хоча ўзмацніць крымінальны кодэкс

Аперацыя пошуку патрэбных для следства фрагментаў на дне Міжземнага мора можа працягнуцца нават некалькі месяцаў. Не чакаючы вынікаў следства, французскія ўлады яшчэ раз узмацняюць захады бяспекі. Праз 20 дзён у краіне пачынаецца чэмпіянат Еўропы па футболе – гэта азначае большую загружанасць аэрапортаў і патокі турыстаў.«Ёсць прапанова ў парламенце, каб узмацніць крымінальны кодэкс, захады што прымаюцца пры надзвычайным становішчы. Францыя абараняе сябе ад пагрозы тэрарызму, і гэта датычыць французскіх грамадзянаў і любых наведнікаў – напрыклад, тых, хто прыбывае для ўдзелу ў Еўра-2016, усіх турыстаў. Гэта крок, каб абараніць людзей у цэлым», – заяўляе Жан-Марк Эро, міністр замежных справаў Францыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”196900″ img_size=”large” add_caption=”yes

Пакуль палітыкі разглядаюць тэорыі трагедыі, вядома, што ніводная тэрарыстычная групоўка дагэтуль не ўзяла на сябе адказнасці за зніклы борт. Амерыканскія чыноўнікі на ўмовах ананімнасці паведамілі інфармацыйнаму агенцтву «Reuters», што аналіз здымкаў з вайсковых спадарожнікаў ЗША не выявіў ніякіх прыкметаў выбуху на борце лайнера.Ігар Кулей