Вяскоўцы Вяскоўцы запэўніваюць: адмысловая песня «на халасцяка» дапаможа знайсці пару


Праграма «Вяскоўцы» з трыумфам ездзіць па бясконцых шляхах Беларусі. На гэты раз вядоўца Віктар Шукеловіч спаткаўся са сваймі фанкамі, якія рэгулярна глядзяць яго аўтарскую праграму.

Кабеты прысвяцілі Віктару адмысловую песню «для халасцяка», пасля якой, як паабяцалі вясковыя жыхаркі, вядоўца мусіць абавязкова ажаніцца. Новыя сяброўкі Віктара распавялі пра свой колішні пасаг, пра тое, ці лёгка раней было беднаму знайсці сабе пару, ды пацешылі вясёлай гісторыяй з жыцця – як бяззубы сабака з’еў зубы гаспадыні.

Жанчыны разам утвараюць нефармальны гурт, які выконвае даўнейшыя песні, пачутыя ад матуль і бабуль

Віктар завітаў таксама да сямейнай пары, якая ў ладзе і згодзе пражыла разам ужо амаль 67 гадоў. Героі праграмы расказалі, як пазнаёміліся і чаму звярнулі адно на аднаго ўвагу. Вядоўца пастанавіў дапамагчы сваім знаёмцам па гаспадарцы і вельмі энергічна ўзяўся збіваць масла «дзедавым спосабам» – у драўлянай бойцы. Але тут не ўсё пайшло гладка і Віктару давялося крыху схітраваць. Пры нагодзе вядоўца вывучыў новае палескае слова і пакаштаваў «традыцыйны беларускі сэндвіч».

Праграма «Вяскоўцы» выходзіць на «Белсаце» ў серады а 18:35

Глядзі таксама
Каментары