Вяскоўцы з беларускім каверам на гіт гурту «Ленинград» «В Питере – пить»


Як родзічы ды сябры ўтварылі вясковы калектыў і сталі мясцовымі зоркамі.

Што значыць – жыць у невялікай вёсачцы? Вядома, ад працы тут не ўцячэш, а што рабіць, калі ўвесь час хочацца спяваць? Гэтым разам вядоўца Віктар Шукеловіч пабываў у гасцях у сапраўдных лакальных зорак, ніводзін дзень якіх не абыходзіцца без песні, і разам з імі на свой лад пераспяваў адзін з гітоў гурта «Ленинград».

Таленавітыя, харызматычныя, поўныя запалу вясковыя артысты ўтвараюць разам сяброўска-сямейны калектыў, вядомы ва ўсёй ваколіцы. Што натхняе аматараў народнай песні, ці не хочуць яны стаць героямі гарадской эстрады ды якой бачаць будучыню сваіх дзяцей – усё гэта ў новым выданні праграмы «Вяскоўцы».