Вяртанне «CherryVata» – у «Belsat Music Live № 24»


Самы паважаны гурт беларускай электроннай сцэны вяртаецца ў музычную прастору праз восем гадоў маўчання – з новым альбомам ды яшчэ з опернай спявачкай на вакале. Музыкі пакажуць свае свежыя песні, у якіх адыходзяць ад свайго звыклага гучання, ды распавядуць, чым будуць завабліваць сённяшнюю аўдыторыю. Прагучыць і галоўны гіт каманды – зноў жа, па-новаму.