Вячаслаў Сіўчык: З уладамі трэба паводзіцца, як з дваровымі хуліганамі


Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык заклікае 4 траўня а 10:00 прыйсці ў Менгарсуд (Дуніна-Марцінкевіча, 1/3) і падтрымаць прадпрымальніка, баксёра-аматара Святаслава Барановіча, асуджанага за тое, што ён адбіваў дэманстрантаў у агентаў-праваахоўнікаў у цывільнай вопратцы.

Адбудзецца апеляцыя па ягонай справе (суд прызнаў Барановіча вінаватым «у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў» і прысудзіў да трох гадоў зняволення ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму).

Між тым, у грамадстве, нават сярод праваабаронцаў і апазіцыі, дыскутуецца, ці Барановіч – палітвязень. Паўстае і пытанне, як паводзіцца, калі на цябе нападаюць асобы, па якіх вонкава не вызначыш, што яны з праваахоўных органаў.

Сіўчык кажа, што інструкцыі няма, трэба «дзейнічаць адэкватна адпаведна сітуацыі» – так, калі чалавек сутыкаецца ў двары з купкай хуліганаў.

Падрабязней пра гэта – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Вячаславам Сіўчыкам.