Гарачы каментар Вячаслаў Сіўчык: Калі б не было Вясны’96 і Плошчы Каліноўскага, у нас не было б надзеі


Гарачыя падзеі Вясны’96. Дваццаць гадоў таму, нібы абудзіўшыся ад зімовае спячкі, у Менску адбыўся шэраг моцных выступаў у абарону дэмакратыі. Аднак ці сталася яна бліжэйшая? Святочнае шэсце на Дзень Волі мае адбыцца і сёлета. Даніна традыцыі ці ўнутраны покліч дэмакратаў?Аргкамітэт правядзення Дня Волі правёў у сталіцы другое паседжанне. Асноўнаю тэмаю сёлетняй акцыі будзе абарона незалежнасці, але сацыяльна-эканамічныя лозунгі таксама будуць прысутнічаць – перадусім у абарону індывідуальных прадпрымальнікаў.Праз тыдзень 16-га лютага, у Менскім гарвыканкаме пададуць заяўку на правядзенне мітынгу-шэсця 25-га сакавіка. Апазіцыя плануе пачаць збор удзельнікаў акцыі а 18-й гадзіне, правесці спачатку кароткі мітынг на пляцоўцы каля Акадэміі навук, а потым прайсці праспектам Незалежнасці да помніку Янку Купалу.У «Гарачым каментары» лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.Вельмі шкада, што пад дыктоўку Масквы сённяшняя ўлада праводзіць генацыд прадпрымальнікаў. Акцыя ў Дзень Волі будзе падтрыманне для тых прадпрымальнікаў, якія змагаюцца за свае правы.Пратэстны настрой ёсць, але няма моманту, калі людзе здольныя асэнсаваць беларускую рэчаіснасць.Больш глядзіце ў відэматэрыяле.

Каментары