«Я выходжу ўвесь у блохах!»: сварка жыхароў Менску пра бадзяжных катоў і сабак


У нашую праграму па дапамогу звярнуліся жыхары сталіцы. Яны распавялі, што ў іхным двары на вуліцы Сямёнава за два месяцы адбылося ажно 5 пазапланавых адловаў бадзяжнае жывёлы.

ЖЭСы мусяць рэагаваць на скаргі грамадзянаў пра чатырохногіх бесхацінцаў, выклікаючы адпаведную службу. Звычайныя захады барацьбы з бадзяжнаю жывёлаю ў нашай краіне – адлоўліваць і пасля ўсыпляць.

Гэта нярэдка прыводзіць да канфліктаў паміж жыхарамі ды лаўцамі. Да таго ж выезд службы каштуе каля Br 300. Грошы з бюджэту камунальнікам вылучаюць менавіта на тое, каб адлавіць жывёлу і даставіць яе ў пункт часовага ўтрымання. Але стэрылізацыя не прадугледжаная.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Гісторыя Аслана, які ўцёк ад чачэнскай вайны і 21 раз спрабаваў перайсці беларуска-польскую мяжу ў Берасці.
  • Парады ўцекачам у рубрыцы «Ведай свае правы!».
  • Апытанне: што можа прымусіць беларусаў пакінуць сваю краіну?
  • Амаль палова сталічных школ не пачынае заняткаў а 9:00, як загадаў Лукашэнка. Гэтага дамагліся бацькі.

Глядзіце праграму «Маю права цалкам»:

Праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва -«Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.