Вучыцца на IT у Менску ідуць 5-гадовыя


Ажно 23 школы па праграмаванні і робататэхніцы для дзяцей працуюць сёння ў Менску. І яшчэ 11 школаў, дзе выкладаюць бізнес і камунікацыю. Ёсць таксама 11 курсаў з замежнымі мовамі.

Пісаць код ды прадаваць яго, у тым ліку, за мяжу – у Беларусі вучаць і хлопцаў і дзяўчат з самага маленства, нават ад 5 год. Як гэта адбываецца, глядзіце сюжэт праграмы «Асабісты капітал».