Вучыцеся дабрыні: сям'я з 6 дзецьмі ўзяла ў дом пагарэльцаў з 4 дзецьмі


Як стаць сапраўдным Святым Мікалаем і дапамагчы тым, хто мае патрэбу.

Аляксандр Пыцікаў з жонкаю, маці ды чацвёра дзецьмі жыве ў вёсцы Ліпавая калода. Гэтым летам сям’я за 15 хвілінаў цалкам засталася без маёмасці – загарэўся комін і пажарнікі не здолелі патушыць дом.

Думка прапанаваць жыллё суседзям адначасова прыйшла да Таццяны, ейнага мужа Алёксы ды старэйшых дзяцей. Маці шасцярых дзяцей, што прытуліла пагарэльцаў, кажа, што дамы маюць асаблівасць расцягвацца, як той Церамок з казкі.

На гора шматдзетнай сям’і ў сацыяльных сетках адгукнулася больш за 8 тыс. чалавек. Хтосьці дапамагаў грашыма, іншыя прыносілі будаўнічыя матэрыялы, вопратку, посуд. Таццяна верыць, што з Божаю дапамогаю і добрымі сэрцамі людзей сям’я Пыцікаў хутка пабудуе новую хату.

Насамрэч спосабаў дапамагаць нашмат больш, чым здаецца на першы погляд. І не абавязкова грашыма – можна аддаць непатрэбныя рэчы ды вопратку, пачаставаць жабрака або проста падтрымаць яго добраю размоваю.

Дабрачыннасць бывае і сямейнай справай: глядзіце ў сюжэце, як школьная настаўніца дапамагла сабраць для хворага дзіцяці $ 700 за адзін вечар, а яе дачка вучыць камп’ютарнай пісьменнасці 87-гадовую суседку.

Калі вы хочаце дапамагчы сям’і пагарэльцаў, вось рэквізіты:

Пытиков Александр Сергеевич

ОАО “АСБ Беларусбанк” филиал 511 отделение 198. Адрес: г. Минск пр-т Партизанский, 23а

код филиала Вкладополучателя: 815

Благотворительный счет USD

BY57 AKBB 3134 0000 1292 0522 0198

лицевой счет № 000016

Благотворительный счет BYN

BY72 AKBB 3134 0000 1291 9522 0198

лицевой счет № 000011

Благотворительный счет EUR

BY42 AKBB 3134 0000 1292 1522 0198

лицевой счет № 000004

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» цалкам: