Вяскоўцы Вось што робіць нашчадак італьянцаў, прывезеных у Беларусь каралевай Бонай


Ці пашыць кажух – гэта складана? Як правільна вырабляць аўчыну ды ў якім квасе яе вымочваць? А колькі скураў трэба злупіць, каб з іх выйшаў адзін кажух? Усё гэта вядоўца Віктар Шукеловіч высвятляў у нашчадка італьянскіх майстроў, якіх некалі каралева Бона Сфорца, пасяліла на Палессі.

Не абышлося таксама без прэзентацыі кажухоў, пашытых паводле канонаў элітарнай вясковай моды. Аўтар праграмы спраўдзіў, што трэба задзейнічаць, каб навучыцца працаваць на ткацкім станку, а таксама вывучаў гаворку вёскі Моталь у Іванаўскім раёне. Не абышлося таксама без сюрпрызаў, а ў некаторых заданнях не змог дапамагчы нават штучны інтэлект.

Глядзіце праграму «Вяскоўцы» цалкам:

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 21:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары