Вось што продкі беларусаў елі ў XIII–XV ст.


Смак гісторыі! Фестываль сярэднявечнай кухні «Alte Küche 2018» адбыўся ў вёсцы Літоўка, што пад Наваградкам.

Удзельнікі гатавалі стравы і напоі паводле рэцэптаў XIII–XV ст. ды прапаноўвалі ўсім ахвотным пакаштаваць тое, што атрымалася. Ежу Прусіі, Прыбалтыкі, Усходняй ды Заходняй Еўропы гатавалі з дапамогай старых тэхналогіяў (у печы або на вогнішчы) ды ў старадаўнім посудзе.