Вольскі зноў у Вільні


Ад гітоў гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбому «Псіхасаматыка» – амаль тры гадзіны працягваўся канцэрт Лявона Вольскага ў Вільні, у клубе «Vakaris Vilnius».

Гледачы розных узростаў дзеляцца ўражаннямі: «Мы слухалі Лявона Вольскага з дзяцінства, гэта будзе наш першы канцэрт Лявона».

«У Вільні на канцэрце Вольскага адчуваеш сябе як бы часцінкай той радзімы, якую некалі страцілі», – зазначае глядач, што прыехаў на канцэрт з Віцебску.

Канцэрт «172» адметны тым, што арганізатары прапанавалі бясплатныя квіткі ўсім, хто адбываў содні за вясновыя акцыі пратэсту ў Беларусі. Больш за 20 асобаў скарысталіся гэтай магчымасцю.

«Відавочна, што ў тых варунках у якіх мы дзейнічаем у Беларусі, гэтыя жэсты маюць значэнне», – падкрэслівае грамадска-палітычны дзеяч Алесь Лагвінец.

«Канцэрты Лявона – гэта свята, эта драйв, энергія, гэта шчасце», – дзеліцца ўражаннем Мікола Статкевіч.

Яшчэ адной асаблівасцю канцэрту было зʼяўленне на пачатку красавіка ў менскім метро афішаў, якія, зрэшты, вельмі хутка зніклі.

Наступны канцэрт, акустычны, Лявон Вольскі грае ў бельгійскім Антвэрпэне.

Іншыя тэмы:

Вулічныя тэатры на менскіх ходніках.

Гарадская гульня-арыентаванне пра Скарыну прайшла ў Менску.

Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук belsat.eu