Belsat Music Live Volski – жорсткі ды аптымістычны ў «Belsat Music Live» № 17


Госцем новага выдання «Belsat Music Live» меўся стаць гурт «Крамбамбуля», але за некалькі дзён да здымак Лявон Вольскі вырашыў узяць удзел са сваім сольным праектам Volski.

Музыка сыграе даволі жорсткі музычны сэт, складзены з песень з альбомаў «Psychasamatyka» і «Hramadaznaūstva», а ў размове з Міраю Шульц распавядзе, што яго ратуе ад поўнай роспачы ды адчаю і наагул як жыць далей па сканчэнні «шоу лібералізацыі».

Песні, якія прагучаць у праграме:

«Žorny» – 2.36;
«Čužy» – 2.22;
«Mnie treba iści» – 2.46;
«Lamaj scenar» – 2.39;
«Partyzanskaja» – 3.17

(словы і музыка Лявона Вольскага)

Каментары