Агляд падзеяў культуры Вольнае паветра вяртаецца


Арганізатары «Вольнага паветра» заявілі, што праз перапынак у год, яны зноў гатовыя правесці фестываль новага этна пад адкрытым небам.Ужо абвешчаная дата правядзення – 16 ліпеня. Месца традыцыйнае – хутар «Шаблі», што на Валожыншчыне. Арганізатары ўжо атрымалі дазвол ад мясцовых уладаў і цяпер рыхтуюць месца для оўпэн-эйру з разлікам на 1500 чалавек.УЛАДЗІМІР ШАБЛІНСКІ, ГАСПАДАР ХУТАРУ «ШАБЛІ»:«Прыходзіць шмат зваротаў ад гледачоў фідбэку – калі ж вы пачняце. Быць можа, я і сёлета не сабраўся б рабіць фестывалю, але я разумею, што фестываль камусьці палюбіўся, камусьці ён патрэбны. Патрэбны музыкантам, патрэбны гледачам. Ну, значыць, мы будзем яго рабіць».Сёлета на фэсце выступяць толькі беларускія выканаўцы. Плаціць за замежныя гурты дзяржаўную пошліну, якая для фэсту складае 42 мільёны рублёў, сёлета арганізатары не ў змозе. Але праграма будзе і без таго насычанаю. За атмасферу свята сёлета адказвае Васіль Грынь, фалькларыст і бізнесовец.ВАСІЛЬ ГРЫНЬ, АРГАНІЗАТАР:«Будуць тэрыторыі з танцамі пад жывую музыку, спевы, вакал, можа быць, майстар-класы па спеве – усё тое, што характэрна для традыцыйнай беларускай бяседы, свята сярэдзіны–пачатку XX стагоддзя».Удзельнікі «Вольнага паветра» будуць абвяшчаецца паступова, пачынаючы з 25 красавіка. Квіткі на падзею ўжо з’явіліся ў продажы.Іншыя тэмы: Выстава ў Гістарычным музеі, прысвечаная 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гомельскія пейзажы Вольгі Капачовай экспануюцца ў палацы Румянцавых-Паскевічаў.Сяргей Будкін, Ірына Дарафейчук, «Белсат»

Каментары