Гарачы каментар Вольга Паповіч: «Захад не размяняў Украіну на Сірыю»


Расея спыняе пастаўкі газу ва Украіну напярэдадні зімы. Украінскі прэм’ер Арсеній Яцэнюк заяўляе, што «гэта Украіна» не хоча набываць расейскую сыравіну. Расейска-украінскія стасункі ў эфіры «Белсату» аналізуе палітычны аналітык Вольга Паповіч.Цяжка сказаць, ці хопіць запасаў газа Украіне для таго, каб абагрэць краіну.Разглядаць украінскую гаспадарку ў адрыве ад геапалітыкі цяпер проста немагчыма.Два гады пасля Майдану – шмат і не шмат адначасова. Бо ўлічваючы, што гэтыя два гады адбываюцца ва ўмовах вайны з Расеяй – гэта вельмі мала.Алігархі працягваюць заставацца ва ўладзе. Парашэнка – яскравы прыклад.Новы выбарчы закон Украіны дазволіць выйсці на ўкраінскую палітычную сцэну новым гульцам, якія стануць канкурэнтамі алігархам.Ва Украіне Майдан магчымы толькі тады, калі грамадства разумее, што іншых варыянтаў штосьці змяніць няма.Шанец на тое, што Украіна стане менш залежнай ад Расеі, ёсць.Расея не збіраецца вырашаць замарожаны канфлікт на Данбасе.

Каментары