Вольга Паповіч: У справе тэрактаў трэба пачакаць з высновамі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRDdqWTNVbWYzeW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]22 гады зняволення – расейскі суд прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у смерці двух расейскіх журналістаў, а таксама ў незаконным перасячэнні мяжы. Матывам для здзяйснення злачынства сталася нібыта нянавісць да расейскамоўных людзей.Пры гэтым ні Саўчанка, ні яе абарона з выракам катэгарычна нязгодныя. Паводле адвакатаў украінскай лётчыцы, у часе суду фактычна была даведзеная яе абсалютная невінаватасць літаральна па кожным пункце абвінавачвання. Пры гэтым алібі Саўчанкі расейскі суд палічыў непераканаўчым, а сведчанні і экспертызы ў яе абарону – супярэчлівымі.Палітычны аналітык Вольга Паповіч мяркуе, што Расея можа выкарыстаць факт тэрактаў у Бруселі ў сваіх інтарэсах, але казаць без канкрэтных доказаў, што Расея арганізавала гэтыя тэракты – нельга.

«Мы ведаем, што тэрарыстычныя акты з боку мусульманскіх радыкалаў – гэта не навізна ў Еўропе. Трэба пачакаць, безумоўна, з абвінавачаннямі, пакуль у нас няма канкрэтных звестак. Таму я баюся высноў, пра якія цяпер кажуць, што Расея вінаватая, і што з каментароў расейскіх палітыкаў можна зрабіць выснову пра датычнасць да гэтага Расеі», – адзначала аналітык.

Паводле спецыялісткі, справа Саўчанкі паднесеная еўрапейскімі палітыкамі на даволі высокі ўзровень, але ці зʼяўляецца гэта для іх пытаннем № 1 – цяжка сказаць.

«Калі аналізаваць заходнюю прэсу, то я не бачу, што менавіта там пытанне Саўчанкі стаіць на топавым першым месцы. На жаль, для Украіны і Саўчанкі, і для тых, хто яе падтрымлівае і не ўспрымае фарс суда ў Расеі, – гэта балюча, але, на жаль, факты такія. Нам трэба працаваць, каб пераканаць уплывовых палітыкаў, што Надзея Саўчанка – адна з незаконна зняволеных у Расеі, незаконна асуджаных ужо цяпер, і патрэбна прымаць такія захады ў размове з Пуціным, уплыў на Пуціна, каб гэтых закладнікаў Крамля вызваліць», – заўважыла спадарыня Паповіч.

Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu