Вольга Паповіч: Палітыка стала ва Украіне нейкім цыркам


Прарыў ці ўсё-ткі правал? Экс-прэзідэнт Грузіі і экс-губернатар Адэшчыны Міхэіл Саакашвілі, які напярэдадні прарваўся праз польска-украінску мяжу, цвердзіць, што ўсё толькі пачынаецца.

Тым часам украінская пракуратура заяўляе, што распачала крымінальную справу па факце незаконнага перапраўлення асобаў праз дзяржаўную мяжу Украіны. Паводле заканадаўства краіны, яе фігурантам пагражае пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў.

Саакашвілі цвердзіць, што быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства незаконна пасля таго, як загаварыў пра карупцыю ў атачэнні прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, а таму прынцыпова вярнуўся ў краіну, каб адстойваць сваю праўду ў судзе. Напярэдадні каля сямісот прыхільнікаў палітыка прарвалі кардоны памежнікаў і паліцыі на памежным пераходзе «Шэгіні» ды правялі Саакашвілі ўва Украіну ў абыход памежнага кантролю. Не зважаючы на нападнікаў і ўсчатую бойку, сілавікі зброю не ўжывалі, патлумачыўшы пазней свае дзеянні тым, што прарыў быў, па сутнасці, мірнай акцыяй.

У «Гарачым каментары» палітычны аглядальнік Вольга Паповіч адказала на пытанне, як можна назваць тое, што мы цяпер назіраем ва Украіне:

«Палітычны працэс, які, на жаль, не прыгадвае палітычны працэс, а паказвае, што палітыка ва Украіне стала нейкім такім цыркам».

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама: