Волчак: Пакуль не адкажуць, дзе Захаранка, Беларусь ніколі не ўступіць у Раду Еўропы


7 траўня, спаўняецца роўна 17 гадоў ад моманту знікнення былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі. Як расследуецца справа выкрадзенага палітыка, у «Гарачым каментары» распавядае праваабаронца Алег Волчак.Кожны тры месяцы мы атрымоўваем адпіскі, што следства па справе Захаранкі «працягваецца». На сёння няма ніводнага афіцыйнага адказу ад генеральнай пракуратуры або Следчага камітэту: што яны зрабілі. Апошні адказ быў у 2002-ім годзе, калі генеральны пракурор Шэйман адказаў дэпутату Фралову. Але Шэйман быў тады (і застаецца цяпер) у вачах грамадства падазраваным у выкраданні Захаранкі ды іншых нашых грамадзянаў.

Я не ведаю прыкладаў у сусветнай практыцы, каб папярэдняе следства цягнулася 17 гадоў.

Калі беларускія ўлады не могуць расследаваць гэтую справу, няхай запросяць спецыялістаў з Іспаніі, Нямеччыны або Паўднёвай Амерыцы, у якіх ёсць досвед раскрыцця такіх справаў.

Глядзіце поўную размову

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/P6K-E2N9rfI”][/vc_column][/vc_row]