«Візітам да Лукашэнкі Кадыраў распачаў міжнародную карʼеру»


Мары спаўняюцца. Рамзан Кадыраў, які неаднойчы цвердзіў, што хацеў прыехаць у Менск ды асабіста сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, ужо ў нашай сталіцы. Кіраўнік Беларусі сустрэў кіраўніка Чачэніі цёпла – лічы, па-братэрску! І пагатоў – заявіў, што бачыць вельмі сур’ёзныя тэндэнцыі да паглыблення адносінаў. Паводле Кадырава, калі з візітам у адказ у Чачэнію прыедзе Лукашэнка – гэта будзе самае вялікае свята!

Візітам да Лукашэнкі Кадыраў распачаў міжнародную карʼеру, кажа Анастасія Сяргеева з арганізацыі «За свабодную Расею».

«Гэта яго першы візіт куды-небудзь за межы Расеі з афіцыйнымі сустрэчамі, каб яго прымалі на вышэйшым узроўні».

На яе думку, Кадыраў крыху адрозніваецца ад усіх іншых лідараў рэгіёнаў і намагаецца гэта паказваць дастаткова рэгулярна апошнія пару гадоў.

«Так ці інакш усё пачалося з 2015 года і забойствам Нямцова, якое так ці інакш звязваюць з персонай Рамзана Кадырава. Мне падаецца, пасля гэтага ён пачуў перспектыву росту. Кім яшчэ можа стаць галава рэгіёну? Галава Чачэніі не можа пайсці ва ўрад, бо не можа рабіць крокаў без дазволу Крамля і асабістага дазволу Пуціна. Калі Пуцін не сказаў яму «не», значыць – дазволіў».

Прыезд Кадырава можна падобны да сацыялізацыі, кажа госця праграмы.

«З аднаго боку яго паказваюць не толькі Беларусі. Праз Беларусь яго паказваюць еўрапейцам. Вось у нас ёсць Чачэнія і гэта нашая частка».

«У Расеі ўсе прызвычаіліся, што ёсць Чачэнія, яна спажывае пэўную колькасць грошай, гэты грошы не вяртаюцца і не будуць вяртацца, але гэта такая плата за спакой і мір. Чачэнія – гэта як чорная дзіра, у якую правальваюцца грошы расейцаў», – кажа Анастасія Сяргеева.

Цалкам размову глядзіце ў відэа.