Віват Оўбама! Віват Фідэль!


«Цудоўна быць тут. У 1928 годзе прэзідэнту Куліджу спатрэбілася тры дні і баявы карабель, каб трапіць сюды. У мяне гэта заняло тры гадзіны», – заявіў Оўбама.

Упершыню борт № 1 прызямліўся на Кубе: гэта гістарычны візіт і гістарычная магчымасць працаваць з кубінцамі наўпрост, выпрацаваць новыя дамоўленасці і збудаваць нанова сувязь паміж нашымі народамі.Амерыканскі лідар сустрэнецца з Раўлем Кастрам, а таксама з семʼямі кубінскіх дысідэнтаў. Двухбаковыя дачыненні рэзка пацяплелі ў студзені 2014 года, калі было абвешчана пра зняцце гандлёвага эмбарга з Вострава Свабоды, пасля 54 гадоў замарожаных стасункаў. Перамовы пры падтрыманні Папы Рымскага Францішка пачаліся акурат пасля рашэння Крамля пра спісанне Гаване запазычанасці больш, як у $ 31 млрд. Пасля гэтага, а таксама вызвалення палітвязняў, Куба стала адкрытай для новага курсу.«Падыход прэзідэнта Оўбамы да кубінскай праблемы быў нечаканы – замест простых перамоваў, ён запрапанаваў Кубе іншы шлях і першым зрабіў крок насустрач. Гэта створыць іншую атмасферу на востраве і заахвоціць да далейшых пераменаў. ЗША прыбралі перашкоды, якія самыя стварылі і гэта адкрывае процьму магчымасцяў для Кубы лічыць Пітэр Гэкім з навукова-даследчага цэнтру «Дыялог».Нягледзячы на дыпламатычнае пацяпленне і выдаленне Кубы са спісу краінаў-спонсараў тэрарызму, пра поўную нармалізацыю дачыненняў казаць нельга. Эканамічнае эмбарга дагэтуль дзейнічае, а Гавана дагэтуль заяўляе, што частка ейнае тэрыторыі – база Гуантанама – знаходзіцца фактычна пад акупацыяй.З крытыкай візіту Оўбамы абрынуўся адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ЗША Дональд Трамп. Палітыка абурыла, што на лётнішчы амерыканскага лідара не сустрэў сам Рауль Кастра.

«Пакуль цябе ніхто не будзе чакаць – будзеш выглядаць як дурань», – заявіў Трамп.

Амерыканскага лідара сустрэў кіраўнік МЗС Кубы. Мясцовыя медыі мяркуюць, што гэтак Рауль Кастра адрэагаваў на рашэнне Барака Оўбамы сустрэцца з былымі палітвязнямі і іхнымі семʼямі.Некалькі дзясяткаў з іх у маршы пратэсту напярэдадні, сутыкнуліся з праўрадавымі актывістамі ў Гаване. Амаль усіх пратэстоўцаў, што заклікалі не здымаць эканамічнае эмбарга з кубінскага рэжыму, затрымалі.Усевалад Шлыкаў[/vc_column_text][vc_column_text]

Таксама ў выданні:

«Не веру, не баюся, не прашу». Саўчанка слухае прысуд седзячыНурсултан Назарбаеў знайшоў сабе пераемніка.Чорныя скрыні боінгу «FlyDubai» значна пашкоджаныя.