Віцебск у XX ст. Дарога да Беларусі


Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі захаваў сваё значэнне буйнога гандлёвага ды прамысловага цэнтру і пасля захопу яго Расейскай імперыяй. Віцебск зрабіўся цэнтрам буйное губерні і месцам, дзе туліліся расейскія ўладныя ўстановы ды чынавенства.

У пачатку ХХ ст. быў амаль цалкам зрусіфікаваны. Калі па стварэнні Савецкага Саюзу планавалася ўлучыць горад у склад Савецкай Беларусі – супраць выступілі мясцовыя камуністы. Чаму? Якім было вяртанне ў Беларусь спрадвечна беларускага гораду?