Віцебск, 1917-ты, рэвалюцыя. А над банкам лунае «Пагоня»


Адкуль «Пагоня» з’явілася ў Віцебску напярэдадні рэвалюцыі 1917 году?

Будынак Пазямельна-сялянскага банку і на пачатку ХХ ст. быў адным з самых адметных у Віцебску. Цяпер тут месціцца Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Гмах пачалі ўзводзіць у 1913 годзе, але праз Першую сусветную вайну працы зацягнуліся да 1917-га. Аўтарам праекту ў псеўдарускім стылі быў архітэктар Канстанцін Тарасаў. Адным з элементаў дэкору стала мазаіка з «Пагоняю» на галоўным фасадзе, якая ў нязменным выглядзе захавалася да сённяшняга дня.

Выява «Пагоні» знаходзілася на тагачасных гербах гораду Віцебску і Віцебскай губерні. Аднак на абодвух прысутнічала таксама імператарская карона, а на першым – яшчэ і дзвюхгаловы арол. На мазаіцы гэтых элементаў не відно.

Што натхніла аўтара мазаікі? У праграме «Загадкі беларускай гісторыі» пра гэта разважаюць вядоўца, доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч і віцебскі гісторык Людміла Хмяльніцкая (глядзіце відэа вышэй).

Глядзіце поўнае выданне праграмы пра Віцебск ХХ ст.:

Іншыя ввыданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі»

Праграму «Загадкі беларускай гісторыі» глядзіце кожны панядзелак а 21:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu