Гарачы каментар Віталь Рымашэўскі пра «жэстачайшую лібералізацыю»: Заканадаўства носіць цалкам рэпрэсіўны характар


Пратэсты ў строга акрэсленым месцы ды пад наглядам сілавікоў – так выглядае «жэстачайшая лібералізацыя» закону аб масавых мерапрыемстваў. Віталь Рымашэўскі пракаментаваў словы Шуневіча.

«У гэтай навіне добрая адна рэч – беларускае заканадаўства і заканадаўчая норма ў тым, што масавыя мерапрыемствы мусяць насіць заяўляльны характар. На гэтым станоўчыя моманты закону сканчаюцца. З іншага боку адбылося ўзаконьванне той дыскрымінацыйнай практыкі, якую ўлады праводзілі апошнім часам», – кажа Рымашэўскі.

Ён адзначае, што новае заканадаўства таксама забараняе рэкламаваць абвесткі пра акцыю.

«Фактычна зноў за 5 дзён да моманту правядзення акцыі будзе дадзены дазвол і гэта не той час, калі няма дзяржаўных СМІ, апавясціць належную колькасць людзей. Цяпер, калі палітычныя партыі будуць замаўляць масавыя мерапрыемствы, беларускія ўлады прадугледзелі пакаранне ад 1000 да 2000 тысяч еўра. Гэта вельмі шмат. Заканадаўства носіць цалкам рэпрэсіўны характар».

Цалкам размову з Віталём Рымашэўскім глядзіце ў «Гарачым каментары»

 

Каментары