Вінцук Вячорка: Покліч «Талакі» – «Жыве Беларусь!»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZEZlSVNMQXJ5bTglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Талака – адзін са спосабаў арганізавання працы ў беларусаў: талакою беларусы будавалі хаты, талакою жалі ды касілі. Талакою і аднаўляюць краіну. Аднайменнае легендарнае моладзевае аб’яднанне адзначае сёлета 30-годдзе.Таварыства «Талака» ўзнікла ў 1985 як клуб аховы помнікаў. Ля вытокаў яе заснавання былі Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша. За аснову сваёй эмблемы «Талака» ўзяла выяву менскай ратушы, якая ў той час яшчэ не была адноўленая. У канцы 1980-ых «Талака» зрабілася вялікаю і ўплывоваю нефармальнаю арганізацыяй. Апроч культурніцкіх і гістарычных акцыяў і працаў, таварыства брала ўдзел у рыхтаванні і правядзенні масавых палітызаваных мерапрыемстваў.Госць «Гарачага каментара» – сузаснавальнік грамадскага абʼяднання «Талака» Вінцук Вячорка.МЯ, belsat.eu