Вінаградаў: Ва ўладаў задача нікога не саджаць «па палітыцы»


Людзей, канешне, будуць запужваць нейкімі асабістымі размовамі, з супрацоўнікамі КДБ, магчыма, будуць запужваць штрафамі. Але я ўпэўнены на 98 %, што нікога саджаць, таму што, калі я з актывістамі «Змены» выносіў труну, у мяне была задача зрабіць максімальна дзёрзка, за што б год-два таму саджалі дакладна.

Калі гэтага не адбылося нават тады, то эксперымент атрымаўся, мае думкі пацвердзіліся. Цяпер стаіць задача нікога не саджаць «па палітыцы».«Белсат»: Разам з тым дастаткова выгадная справа для ўладаў штрафаваць актывістаў. Толькі сёння больш за 100 млн рублёў «зарабілі». Ці варта тут гуляць на руку ўладаў альбо варта шукаць нейкае выйсце і пазбягаць гэтых штрафаў?Павел Вінаградаў: Натуральна, калі ёсць магчымасць, то лепш пазбягаць складання пратаколаў. Напрыклад, у маім выпадку гэта ўжо не спрацуе ніяк. Мяне многія супрацоўнікі міліцыі ведаюць у твар. Ім нават неабавязкова падыходзіць і перапісваць нейкія дадзеныя, яны бачаць мяне на акцыі, якая не была дазволеная Менгарвыканкамам, яны запісваюць сабе: «Вінаградаў». Пасля завочна на мяне складаецца пратакол, і пасля завочна суд выносіць пастанову, думаю, як і ўсім, $ 500 штрафу.

Шчыра кажучы, я б на месцы ўладаў гэтую практыку штрафавання, а не саджання людзей за палітыку на содні, увогуле б пачаў даўно. Гэта трэба было рабіць яшчэ гадоў шэсць таму. Сума, заробленая на штрафах, была б прыстойная, і стасункі з Захадам даўно б наладзіліся. Таму што для Захаду гэта не турма, і для нас як бы штраф не турма, гэта, зразумела, лягчэй.

«Белсат»: А навошта гэты канвеер з 17 прысудамі за дзень? Улады рыхтуюцца да Дня Волі, і там яшчэ больш «нахапаюць»?Павел Вінаградаў: Не сакрэт, што сёння далі шмат каму штрафы, будзе напісана ў шмат якіх медыях. Робіцца за адзін дзень да Дня Волі, я ўпэўнены, каб людзі, якія патэнцыйна могуць прыйсці, спужаліся і не прыйшлі. Разумны ход з боку ўладаў. Паглядзім заўтра, ці спрацуе ён.