Віктар Шукеловіч распавёў, чаму яго натхняюць «ананімныя беларусы»


Вядоўца праграмы «Вяскоўцы» стаў госцем «Гарачага каментара».

У эфіры нашага тэлеканалу Віктар Шукеловіч распавёў пра працу над выданнямі праграмы «Вяскоўцы»:

«Я з кім не пагавару, з гарадскімі людзьмі, яны кажуць: «О, гэта ўсё вясковае, гэта ўсё калгас! Яно нікуды не надаецца». А паглядзіце маю праграму: колькі там цікавых людзей, самабытных, не падобных да іншых. Вось гэта нашае багацце! Проста гэтыя людзі, не адкрытыя напэўна, я іх называю «ананімнымі беларусамі». Яны так любяць Беларусь, нашую гісторыю ведаюць і разбіраюцца ў ёй. Так шануюць нашую мову. Але пра іх проста невядома, да іх не даехалі журналісты ці да іх не дайшла неяк слава. А нашая праграма дае ім магчымасць выказацца, паказаць сябе, нешта распавесці. Гэта такое задавальненне, гэта такая асалода! Проста гэта цяжка перадаць на словах. Нават па-беларуску гаварыць з імі па-даўнейшаму, як гаварылі іхныя дзяды і прадзеды, настолькі прыемна!»

Больш – у відэа вышэй.