Віктар Карнеенка: трэба, каб пасаду міністра абароны займаў цывільны чалавек, а не вайсковец


У інтэрнэце ідзе збор подпісаў з патрабаваннем адстаўкі міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова ў сувязі са смерцю 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча ў Пячах. Паводле сваякоў і сяброў Аляксандра, хлопец стаў ахвярай дзедаўшчыны: у яго вымагалі грошы, яго білі, над ім здзекваліся і ў выніку забілі, а потым імітавалі самазабойства.

«Трэба падумаць пра тое, каб пасаду міністра абароны займаў цывільны чалавек, а не вайсковец. Гэта можа зрабіць больш адкрытай вайсковую сістэму», – кажа госць «Гарачага каментара», былы дэпутат Вярхоўнага Савету Віктар Карнеенка.

На ягоную думку, пакуль рэакцыя беларусаў на трагедыю ў Пячах застаецца дастаткова абмежаванай«

«Напрыклад, у такой краіне як Ісландыя выпадак з афшорамі так узбудзіў грамадства, што ўся краіна выйшла на вуліцу. На жаль, у нас пакуль такога няма. Тут есць і страх перад уладай і спадзявання, што дзяржава ўсе вырашыць», – кажа Карнеенка.

Больш – у відэа.