Ведай гісторыю: беларус – адзін з самых выдатных лекараў Расеі


Распавядаем пра Амяльяна Адамюка, які з роднай вёскі Студзіводы ля Бельска Падляшскага (цяпер – Польшча на мяжы з Беларуссю) і пераехаў у Казань, дзе стаў афтальмолагам, вядомым ва ўсёй Расейскай імперыі.

А вось на радзіме пра яго нічога не ведаюць. Каб гэта змяніць, у Студзіводы прыехалі ягоныя нашчадкі з Аўстрыі і Расеі.

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

Чым праславіліся беларускія эмігранты

У якіх краінах свету жывуць беларусы і чым там займаюцца? Ці ёсць сярод іх выбітныя людзі ў розных сферах? Што ведаюць пра беларусаў іншыя народы?

Пра гэта размаўлялі беларускія навукоўцы, літаратары, мастакі ды журналісты, якія сабраліся ў мястэчку Крынкі на Падляшшы. Там прайшоў 19-ты фестываль «Трыялог», які збірае прадстаўнікоў розных кірункаў культуры, літаратуры, гісторыі і мастацтва. А заснаваў яго беларускі пісьменнік і публіцыст Сакрат Яновіч, ураджэнец Крынак.

Ці мае беларуская мова будучыню ў Польшчы?

У Польшчы беларускую мову вывучаюць каля 3 тыс. вучняў школ усіх узроўняў.

Новы навучальны год для настаўнікаў – гэта не толькі радасная сустрэча з вучнямі, але пошук адказаў на пытанні. Напрыклад, ці вывучэнне беларускае мовы ў школах на Падляшшы можа запаволіць працэс паланізацыі мясцовых беларусаў?