Асабісты капітал ЖЭС патрабуе за ваду 900 рублёў!


Ірына Юрцэвіч разам з 15-гадовай дачкой жыве ў кватэры без святла. Яго адключылі за няплату. Запазычанасць перад камунальнікамі складае каля Br 1800, але большае яе частка – гэта доўг за ваду.

Усё пачалося летась, калі за адзін месяц спадарыні Ірыне выставілі ў рахунку замест звычайных Br 30 – ажно 900, якія жанчына нібыта не даплаціла за ваду. Паводле меркавання чыноўнікаў, яна разам з дачкой у месяц выкарыстоўвае каля 100 кубаметраў вады.

Цікава, што літаральна за некалькі тыдняў да таго, як Ірыне паведамілі пра гіганцкі доўг, яна атрымала з ЖЭС-8 ліст, дзе сума запазычанасці была іншай. Усяго каля Br 300 тыс. на старыя грошы. Цяпер разліковы цэнтр настойвае, што працаўнік, які рабіў першы разлік, памыліўся. Ірына ж упэўненая, што падчас капрамонту лічыльнік у яе кватэры паставілі няспраўны.

Жыхары іншага дому, які абслугоўвае той жа ЖЭС, што і Ірыну Юрцэвіч, таксама шмат гадоў змагаюцца з камунальнікамі, але праз рахункі за ацяпленне. Чаму людзі ваююць з ЖЭС-8 і чаго дамагліся ў сваёй барацьбе, глядзіце ў нашым сюжэце.

Каментары