Асабісты капітал Вакансіяў усё болей. Чаму няма жадаючых?


Айчынная статыстыка сцвярджае, што ў студзені гэтага году на Беларусі было ўсяго 0,5% беспрацоўных. Для параўнання, у ЗША ў тым жа студзені 4% грамадзянаў часова засталіся без працы.

«У ЗША дапамогу па беспрацоўі атрымлівае 1,5% працаздольных людзей. Сумы там моцна вагаюцца, а ў сярэднім 300 долараў на тыдзень. У нашай Беларусі дапамогу па беспрацоўі атрымлівае менш за 0,5 % працаздольных, на тыдзень выходзіць у 75 разоў меней чым у ЗША», – аналізуе эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Тым часам статыстыка фактычная ад афіцыйнай моцна адрозніваецца: па розных ацэнках, беспрацоўных у Беларусі мінімум 6%. А ёсць яшчэ і прыхаванае беспрацоўе: калі чалавек уладкаваны на працу, але працуе толькі 2-3 дні на тыдзень і, адпаведна, атрымоўвае маленькі заробак.

«Начальства дапамогу павялічваць не збіраецца, а збіраецца добра прыглядзецца да тых, хто не працуе», – дадае Міхал Залескі.

Пры тым, вольных працоўных месцаў у нас 54 000, і іх колькасць расце. Чаму на гэтыя месцы беларусы не рвуцца і нават эмігранты не прыходзяць – распавядаем у сюжэце (видэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзі таксама
Каментары