Вадзім Іосуб пра дэкрэт аб дэпазітах: Найбольш пацярпяць укладальнікі


«Выгада тут неадназначная як для банкаўскай сістэмы, так і для дзяржавы. Асноўны матыў, пасыл тут зразумелы – гэта жаданне, каб укладальнікі перамясціліся з кароткіх укладаў у больш доўгія, каб зберагалі грошы на больш доўгія тэрміны. У гэтым выпадку банкам прасцей крэдытаваць эканоміку. Аднак мне падаецца не да канца пралічанай рэакцыя ўкладальнікаў на гэтыя стымулы. Эфект можа быць не той, якога чакалі, – не пераход з кароткіх дэпазітаў у доўгія, а проста выхад з дэпазітаў і пакупка на гэтыя грошы валюты. У гэтым выпадку ні дзяржава, ні банкаўская сістэма не атрымаюць чаканых бонусаў», – падкрэсліў адмысловец.

Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu