Усё больш беларусаў – супраць расстрэлаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOUVvS2NBQmoybjglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Улады Беларусі ўжо шмат гадоў не выносілі ў публічную прастору тэму смяротнага пакарання: праблема лічылася вырашанай на рэферэндуме ў 1996 годзе. І вось днямі ў Менску адбылася маштабная канферэнцыя з удзелам міжнародных арганізацыяў, дыпламатаў, чыноўнікаў. На ёй абмяркоўвалася магчымасць адмены смяротнага пакарання.Што змянілася?Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак кажа, што гэта вынік паляпшэння стасункаў паміж Беларуссю ды Еўразвязам: «Захад увесь час ініцыяваў разгляд гэтага пытання, бо Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, якая практыкуе смяротнае пакаранне».Дарэчы, Гулак кажа, што ў грамадскай думцы ў нас істотна змяніліся прапорцыі прыхільнікаў і праціўнікаў смяротнага пакарання. І адбылося гэта пасля расстрэлу Канавалава і Кавалёва, абвінавачаных ва ўчыненні выбуху ў менскім метро.«Грамадскую думку не пераканалі, што ўсе было расследавана дакладна», – кажа кіраўнік БХК. Да гэтай справы 41% беларусаў выступаў за адмену смяротнага пакарання, а 49% – за яго захаванне, пасля лічбы сталі адваротныя.