Услед за Беларуссю «Хартыю’97» заблакавалі і ў Расеі


Незалежны беларускі партал «Хартыя’97», які ўсе апошнія гады ўпэўнена трымае лідарства па ахопліванні аўдыторыі, як вядома, з 24 студзеня заблакаваны ў Беларусі. Але гэта не ўсё. Душаць нашых калегаў і расейскія цэнзары. Паводле ліста, дасланага сёння ў рэдакцыю «Хартыі» чытачом з Калінінграду, інтэрнэт-рэсурс заблакаваны і ў Расеі – на падставе патрабавання Генеральнай пракуратуры ад 16 красавіка сёлета.

У «Гарачым каментары» – каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь», сябра БАЖ Зміцер Бандарэнка.

«Пасля блакавання ў Беларусі колькасць праглядаў скарацілася да 30 % ад таго, што было. А потым людзі ўключыліся, перадавалі сакрэты абыходу блакавання, і сёння аўдыторыя недзе складае 50 % ад таго, што было ў «Хартыі». Я лічу, што гэта добра, таму што гэта такая ўнікальная рэч», – заўважыў Зміцер Бандарэнка.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Tatyana Makeyeva/ Forum