Усаў: Пасля веснавых пратэстаў і вучэнняў беларусы ўпадуць у спячку


Палітолаг Павел Усаў даў прагноз, ці паўторацца ў хуткім часе сацыяльныя пратэсты.

Вось што заявіў госць студыі «Белсату»:

«Зараз паступова, і пасля вайсковых вучэнняў, і пасля веснавой хвалі пратэстаў усё будзе ўпадаць у восеньска-зімовую спячку. Сумняюся, што пасля лета зноўку падымецца такая хваля пратэстаў, тым больш пакуль што дэкрэт № 3 «замарожаны». Але, безумоўна, усё будзе залежаць ад таго, наколькі драматычна будзе пагаршацца эканамічная сітуацыя ў Беларусі, наколькі гэты працэс будзе некантраляваны. Калі мы будзем мець дачыненне з такім паступовым паніжэннем заробкаў і паступовым павелічэннем беспрацоўя, то выбуху не адбудзецца, людзі паспеюць прызвычаіцца. Пры гэтым усё больш і больш сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі становіцца непрадказальнай».

Больш – у відэа вышэй.