Гарачы каментар Упершыню ў гісторыі Слоніму адбыўся круглы стол


Прадстаўнікі раённых уладаў сустрэліся з грамадзянскай супольнасцю. Спатканне зладзілі ў будынку райвыканкаму. А размова пра сацыяльна-эканамічныя праблемы не была кароткаю ды цягнулася амаль тры з паловаю гадзіны.

Мясцовыя ўлады падалі грамадскасці справаздачу аб эканамічнай сітуацыі на Слонімшчыне. Былі пытанні, адказы і дыскусіі. Паводле чыноўнікаў, справы ў раёне не выглядаюць найгорш, а нават было чым пахваліцца. Але гэта неяк не супадае з вулічнымі пратэстамі, якія адбываліся ў Слоніме супраць дэкрэту № 3.

Каментары