Агляд падзеяў культуры Унікальны курс для музыкаў – адукацыя праз творчасць


Вучыцца ўлетку? З задавальненнем! Прынамсі для фіналістаў музычнага конкурсу «Заспявай 4×4», які сёлета праходзіць у новым фармаце: для маладых музыкаў выпрацавалі ўнікальны адукацыйны курс, на якім яны пазнаёміцца як з тонкасцямі студыйнае працы, прынцыпамі распаўсюду і продажу сваёй музыкі, гэтак і з гісторыяй сучаснай музыкі ды паэзіі.

Лектар Аляксей Стрэльнікаў не займаецца музыкай, але бачыць у гэтым курсе прыкметы адраджэння:

«Я перакананы, што ў нас цяпер праходзіць такое чарговае адраджэнне ў культуры. Прынамсі, у паэзіі з’явілася вельмі шмат новых імёнаў. У музыцы я не такі адмыслоўца, але таксама. Файны гэты праект тым, што гэтыя дзве хвалі сутыкаюцца і можа адбыцца рэзананс».

У фінал конкурсу трапілі спявачка K3tyvana, гурты «Тутэйшыя» і «Малала», дуэт Марыі Гаўрыленкі ды Аліны Казачэнкі. Па выніку конкурсу нехта з іх станецца пераможцам, а значыць атрымае запіс сінглу, здымкі кліпу і грашовую ўзнагароду. Уражаннямі дзеліцца ментар Сяргей Доўгушаў:

«З такімі людзьмі цікава працаваць. Можна сказаць, што ўсе амаль што прафесіяналы. А я падзялюся сваймі ведамі, сваймі практыкаваннямі, сваімі гучаннямі, што дапаможа зрабіць яшчэ якаснейшыя песні».

У кожнага з фіналістаў – свой ментар, які кансультуе музыкаў на кожным этапе працэсу, пачынаючы з задумы песні.

Пасля лекцыяў, майстар-класаў і працы ў студыі фіналісты «Заспявай» дадуць справаздачныя канцэрты. Яны пройдуць пры канцы лета ў старым горадзе ў Менску пры падтрыманні вядомых музыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пісьменнік, якога неслі на руках праз Менск. Сёння – дзень народзінаў Васіля Быкава
Купальская містэрыя ў Гомлі: нашая моц – у нашай адметнасці
Унікальная вёска на Палессі – натуральная гаспадарка замест працы ды заробкаў

Cяргей Будкін, Вольга Гардзейчык belsat.eu

Каментары