Уладзімір Няпомняшчых: Галоўны дармаед сядзіць у Драздах


Улады самыя правакуюць грамадзянаў на пратэсты. Пры гэтым на пратэсты несанкцыянаваныя. Улады Магілёву забаранілі правядзенне 19 лютага «Маршу недармаедаў». Афіцыйная прычына – акцыі ладзіць дазволена толькі на ўскрайку гораду на закінутым стадыёне.

Падобныя забароны прышлі і ў шэраг іншых гарадоў, дзе ў гэты ж дзень людзі планавалі пратэставаць супраць Дэкрэту аб дармаедстве. Тым часам даведзеныя да адчаю эканамічным жабрацтвам ды грэблівым стаўленнем чыноўнікаў, усё больш людзей гатовыя гуртавацца без усялякіх дазволаў. Суд у Гомлі, дзе распачаўся першы працэс гэтак званага «дармаеда» супраць дзяржавы ператварыўся ў імправізаваны мітынг тых, хто прыйшоў падтрымаць Аляксандра Сямёнава.

Як праходзіў суд, распавёў актывіст Леанід Няпомняшчых.

Жадаючых трапіць на суд было больш за сто асобаў. Даўнто такога не бачыў. Я не патрапіў.

Пасля суда выйшаў Леанід Судаленка і распавёў, што выставілі патрабаванні прызнаць дэкрэт неканстытуцыйным. Там ёсць пункты, якія сабе супярэчаць. Але супраць выступалі прадстаўнікі падаткавай інспекцыі. Яны прытрымліваліся толькі таго, што ў іх інтарэсах, але тое, што ідзе на карысць грамадзяніну адмятаецца.

Будзе акцыя, не ведаю, вялікая ці не, але сёння было каля ста асобаў і ўсе выказаліся, што прыдуць на акцыю пратэста.

Людзі таксама збіраюцца ў Менск на пратэст. Але не хачу цяпер казаць, бо мяне затрымліваюць па надуманыз прычынах. Сёння прыехаў хлопец нават са Шклова.

Лукашэнка прафукаў Беларусь і хоча яшчэ сарваць грошы. Галоўны дармаед сядзіць у Драздах.

Працэс працягнецца 25 лютага.

Поўную размову з Уладзімірам Няпомняшчых глядзіце ў «Гарачым каментары».