Уладзімір Някляеў патлумачыў, чаму трэба бараніць свае правы


У суботу пройдзе Марш абураных беларусаў 2.0.

Марш абураных беларусаў ужо ў суботу. Адзін з арганізатараў, Мікола Статкевіч, паінфармаваў аб гэтым Менгарвыканкам. Акцыя мае прайсці ў цэнтры сталіцы. Беларускі нацыянальны кангрэс абвесціў збор на Кастрычніцкай плошчы а 14-й гадзіне. Аднак шэраг актывістаў, якія маглі б удзельнічаць у маршы, апынуліся за кратамі.

У «Гарачым каментары» – палітык Уладзімір Някляеў.

«Дэкрэт N 3, супраць якога больш як год пратэставала не толькі дэмакратычная апазіцыя, а па сутнасці ўвогуле беларусы, па сутнасці не адменены. Лукашэнка спачатку згадзіўся з тым, што ён няправільны, што трэба нават вярнуць грошы людзям, якія былі ў іх забраныя, і некаторым вярнулі. Быў на сустрэчы, і там казалі: «А чаму мы пойдзем на пратэставую акцыю, калі нам вярнулі грошы?» Але дэкрэт не адменены, і ў ім зробленыя не лепшыя для простага люду, а больш жорсткія ўдакладненні», – адзначыў Уладзімір Някляеў.

Глядзіце таксама:

Каментары