Уладзімір Кобец: Нам патрэбная незалежная спецслужба


https://vimeo.com/250120576

На сённяшні дзень прыходзіцца гадавіна ўтварэння Усерасейскай надзвычайнай камісіі ў барацьбе з контррэвалюцыяй на чале з Феліксам Дзяржынскім.

Толькі праз пяць гадоў у БССР быў утвораны ўласны аддзел ГПУ. У сталінскія часы на змену яму прыйшоў Народны камісарыят унутраных справаў Беларусі, а ўжо ў 50-я гады мінулага стагоддзя – Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

«У КДБ нічога нацыянальнага, гэта не нашая гісторыя. Гэта ад самага пачатку нам накінулі», – кажа госць «Гарачага каментара» Уладзімір Кобец з Беларускага дому ў Варшаве.

На рахунку гэтых структураў – сотні тысячаў рэпрэсаваных беларусаў, пры гэтым канкрэтныя лічбы ўсцяж пад сакрэтам. КДБ адмаўляецца раскрыць архівы.

«КДБ ёсць за што саромецца», – сцвярджае Кобец.

«Хацелася б бачыць беларускую нацыянальную службу. У кожнай дэмакратычнай краіне такая спецслужба ёсць. У ЗША кажуць пра «выведчую супольнасць», людзей, якія перадаюць з пакалення ў пакаленне свае веды – якім чынам чынам дэмакратычны свет можа (і павінен) бараніць сябе ад вонкавых выклікаў», – кажа Кобец.

«КДБ – дачка імперскай структуры, пасынак КДБ СССР. Нічога не зменіцца, пакуль гэтую загану не прыбяруць», – сцвярджае Уладзімір Кобец.

«Гэтая павінная быць цывільная структура, абсалютна празрыстая для парламенту, з беларускімі навыкамі і традыцыямі», – упэўнены Кобец.

На думку госця эфіру, «пакуль не рэабілітуюць Ларысу Геніюш і іншых беларускіх патрыётаў, нічога ў краіне не зменіцца».

ДД