Улады ўзяліся за аўтасервісы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWUYwbzE2dlFDN2MlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Аўтасэрвіс – адна з найбольш запатрабаваных паслугаў у краіне. Абʼём рынку ў грашовым вымярэнні стала расце і толькі ў Менску складае каля Br 1 трлн. Адсюль і ўвага з боку чыноўнікаў да гэтага прыбытковага бізнесу. Сёлета ў студзені была адмененая абавязковая сертыфікацыя паслугаў СТА, але падрыхтаваны праект Тэхнічнага рэгламенту, які ўзмацняе кантроль у гэтай сферы.

«Якія б заканадаўчыя акты нас, груба кажучы, ні душылі, першая наша думка – зачыніцца і сысці з гэтага рынку, але пазней пачынаеш думаць, як з гэтай складанай сітуацыі выйсці ці выкруціцца. Таму імкнемся сыходзячы з той сітуацыі, якая ўзнікне, зарабляць. Менавіта таму плакацца не будзем», – абяцае працаўнік СТА «Шансэрвіс» Аляксей Палікша.

Яшчэ адной з праблемаў для дзейнасці СТА, якіх у нашай краіне налічваецца каля 3 тыс., зʼяўляюцца нелегальныя майстэрні. Летась каля тысячы асобаў былі аштрафаваныя за аказанне паслугаў аўтасэрвісу ў гаражах. Паводле некаторых падлікаў абʼём ценявога рынку складае каля $ 2 трлн. Дзяржава ўзмацняе барацьбу з нелегальнымі майстрамі, але плёну пакуль няма.«Трэба прызнаць, што насамрэч у іх адзін рынак, у нас іншы, і калі ёсць нейкая лінія перасячэння, то варта вызначыцца, на каго раўняцца. Калі арыентавацца на гаражную СТА, то і адпаведна скатвацца на гэты ўзровень. Калі ж рухацца наперад, то трэба раўняцца на зусім іншы ўзровень. Але гэта для нас не канкурэнт, а толькі сегмент рынку, які быў, есць і будзе і з гэтым нічога не зробіш», – тлумачыць дырэктар СТА «Доктар Кузаў» Іван Уколаў.Попыт на рынку як легальных гэтак і нелегальных СТА, нягледзячы на крызіс, расце. Звязана гэта са сталым павелічэннем аўтапарку ў краіне. Апошнія гады аўты у тым ліку і патрыманыя, беларусы прывозяць з Расеі, дзе досыць кепскія дарогі. Гэта дрэнна для ўласніка машыны, але добра для аўтасэрвісаў.«Сэрвіс, сэрвісная эканоміка – гэта ў тым ліку і эканоміка ХХІ стагоддзя. Гэта не толькі ІТ паслугі, не толькі высокатэхналагічныя паслугі, але таксама і паслугі аўтасэрвісу, якія павінны развіваць унутраны попыт і адпаведна развіваць у тым ліку і беларускую эканоміку», – лічыць суарганізатар форуму «Прыбытковы аўтасервіс» Дзмітрый Гмыза.З ростам попыту на рынку расце і канкурэнцыя. Але нягледзячы на павелічэнне колькасці аўтасэрвісаў, няма арганізацыі, якая б займалася абаронай інтарэсаў уласнікаў СТА. Рух у гэтым накірунку ўжо пачаўся. Першым крокам для стварэння профільнай асацыяцыі стаўся форум «Прыбытковы аўтасервіс», пад час якога ўдзельнікі рынку абмеркавалі праблемы ды перспектывы рынку.Таксама ў выданні: Беларускае кіраўніцтва паўтарае досвед позняга савецкага перыяду.