«Улады праводзяць недзяржаўную палітыку ў дачыненні Курапатаў»


Напружанне ў Курапатах. Актывісты супраць будаўнікоў. Пратэст супраць будаўніцтва бізнес-цэнтру. Былі сутыкненні, намёт на месцы будоўлі і ламанне плоту. І калі актывісты жадаюць спыніць будоўлю на касцях, то мясцовыя жыхары таксама супраць, але супраць забудовы пад сваймі вокнамі. Забудоўнік пераконвае, што ўсё адбываецца паводле закону і мае ўсе адпаведныя дазволы. Хаця змялю пад забудову вылучылі, калі яна яшчэ была ў ахоўнай зоне Курапатаў.

Канфлікт у Курапатах каментуе прадстаўнік грамадскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», гісторык і журналіст Марат Гаравы.

Тое, што будаўнікі ўвайшлі ў былую ахоўную зону – гэта 100 %. А тое, што ўвайшлі ў новую – патрэбныя доказы. Патрэбныя спецыялісты і праверка дакументацыі.

Будоўля пачынаецца не ў старой ахоўнай зоне. Але Курапаты – самая балючая кропка беларускай душы. А ўлады яе вярэдзяць. Калі проста пачынаецца будаўніцтва каля Курапатаў, гэта заўсёды выклікае такую рэакцыю.

«Бульбаш-хол» ставілі ў ахоўнай зоне, а пасля ахоўную зону звузілі так, каб «Бульбаш-хол» апынуўся па за ёй.

Тут наадварот. Але зноў маніпуляцыя. Бо будынак ставяць у былой ахоўнай зоне.

Дзяржава прыняла гэты помнік пад сваю ахову яшчэ ў 1993 годзе. Цяпер 2017-ты. Калі вы так сказалі, зрабіце ахоўную зону і ахоўвайце. А яны яе звужаюць. Пра што гэта сведчыць? Пра тое, што дзяржава прыняла абавязальніцтвы на словах, а на справах не. Яны праводзяць недзяржаўную палітыку ў дачыненні Курапатаў.

Цалкам размову Сяргей Падсасоннага з Маратам Гаравым глядзіце ў «Гарачым каментары».