Кожны з нас Улады павесяць у Менску шыльду ў гонар БНР, паказаную «Белсатам»


Шыльда, якая 25 гадоў чакала свайго часу, была дастаўленая на здымкі ток-шоу «Кожны з нас».

На шыльдзе напісана: «У гэтым будынку 25 сакавіка 1918 г. была абвешчаная незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі». Знаходзіцца ён на вуліцы Валадарскага ў Менску. Там і меліся павесіць шыльду.

Прадстаўнікі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук заявілі ў студыі, што прычын не вешаць гэтую шыльду на законнае месца няма. І тады вядоўца звярнуўся да чыноўнікаў з заклікам у юбілейныя дні нарэшце вырашыць гэтае пытанне. А літаральна праз тыдзень пасля здымак стала вядома, што ўлады пагадзіліся павесіць шыльду. Супадзенне?

Глеб Лабадзенка ў студыі ток-шоу «Кожны з нас» заклікае чыноўнікаў павесіць шыльду

У гэтым выданні ток-шоу «Кожны з нас» гісторыкі спрачаліся, ці можна лічыць БНР самастойнаю дзяржаваю і распавядалі цікавінкі пра ўрад БНР.

Глядзіце ток-шоу «Кожны з нас» глядзіце кожную другую пятніцу а 18:40 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A», а таксама онлайн на нашай старонцы. Наступнае выданне – 23 сакавіка.

 

Каментары